Экспозиции

 

Экспазіцыя  “Беларуская хатка I-ай паловы XX ст.” Займае найбольшую плошчу, размешчана ў 2 пакоях. Першы пакой “Сенцы”. Тут кашы, жорны, цэбры, карабы, ліхтары, нажніцы для стрыжкі авец, сярпы, і іншыя прылады працы. Другі пакой – хата. Тут печ, каля печы шырокі ложак з сянніком, засланы дываном з гарой падушак Ля ложка – зыбка з малым, падвешаная пад столь, стол, пакрыты абрусам, каля стала шырокая лава. Цэнтральным у хаце з’яўляецца кут з абразом, упрыгожаны ручніком. Далей куфар, дзе знаходзяцца розныя ручнікі, кашулі, фартукі. У нашым музеі можна пазнаеміцца з працэсам апрацоўкі лену. У хаце трапалка, калаўрот, матавіла, цэўкі і гонар нашага музея кросны.










_______________________________________________________

Экспазіцыя    “Времен связующая нить” На стэндах размешчаны матэрыял аб уладальніках Росі, пачынаючы з XV ст., тут знаходзяцца фотаздымкі гісторыка-архітэктурных помнікаў Росі, легенды пра герб і назву “Рось”. У фондах аддзела сабраны і збіраюцца матэрыялы аб цікавых і знакамітых людзях паселка, матэрыял па гісторыі прадпрыемстваў, ветэранах працы.






-_________________________________________________________________

Экспазіцыя  “Память сильнее времени” На стэндах размешчаны фотаздымкі тых, чые прозвішы сталі назвамі уліц  г.п.Рось, матэрыял аб лесу яврэяў Росі ў час Вялікай Айчыйнай вайны, у вітрынах перапіска вучняў з роднымі загінуўшых пры вызваленні паселка ў 1944 годзе, кнігі з аўтографамі,  дакументы ваенных гадоў, жыццевы і баявы шлях І.А.Хромчанка, Н.В.Быкавай, М.Ф.Найдзенава, Л.М.Жаўлакова, успаміны Н.Ц.Клінчук. Аформлена выстава з фрагментамі баявых снарадаў, ваенных касак, куляіетных лент, ваеннай формы.

   Таксама тут размешчаны матэрыял прысвечаны воінам-інтэрнацыялістам паселка.











__________________________________________________________________

Экспазіцыя    “Школа - края родного частичка” На стэндах размешчаны матэрыял аб гісторыі школы, пачынаючы з 20-ых гадоў XX ст. Фотаздымкі ранейшых будынкаў школы, фотаздымкі выпускнікаў (есць арыгінал здымка выпуску 1939 г.), матэрыял аб знакамітых выпускніках, узнагароды школы, у вітрынах размешчаны кнігі, падручнікі, успаміны настаўнікаў – ветэранаў педагагічнай працы. Адной з цікавыхстаронак школы прысвечана ШЮЛ(школа юнага летчыка), якая дзейнічыла з 1989 па 2001 гады. Тут і фотаздымкі выпускнікоў, звязаўшых свае далейшае жыцце з узброенымі сіламі, пераходны сцяг, падзякі, якія прыходзілі на адрас школы з вайскавых часцей за добрасумленных выхаванцаў, сапраўдных абаронцаў Айчыны. На стэндах таксама можна ўбачыць “капітанаў школьнага карабля”, ветэранаў педагагічнай працы, настаўнікаў, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыйнай вайны. Заслужаных настаўнікаў БССР.