понедельник, 3 января 2022 г.

 Інфармацыя аб музеі

 

     Школьны краязнаўчы народны музей ДАУ “СШ № 2 г.п. Рось” гэта матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці. Тут налічваецца 906 музейных прадметаў асноўнага і 300 навукова-дапаўняльнага фондаў,  якія аб’ектыўна адлюстроўваюць мінулае і сучаснае малой радзімы.

     Работа музея арганізавана на аснове самакіравання. Рада музея – гэта актыў вучняў старэйшых класаў, настаўнікі, якія праводзяць работу з выкарыстаннем сабранага матэрыялу. У радзе музея 6 сектараў: сектар збора і захавання музейных матэрыялаў, пошукова-даследчай дзейнасці, экскурсійны сектар, сектар масава-прапагандыстскай работы, сектар экспазіцый і выстаў, сектар перапіскі. На пасяджэннях рада музея вырашае пытанні ўключэння ў фонды новых экспагатаў, зацвярджае перспектывны календарны планы, разглядае справаздачы, арганізуе падрыхтоўку экскурсаводаў.

    У экспазіцыі музея 4 аддзелы: “Беларуская хатка I-ай паловы XX ст.”, гісторыя паселка Рось “Времён связующая нить”, гісторыя школы “Школа - края родного частичка”, Рось у гады Вялікай Айчыйнай вайны “Память сильнее времени”.

  Галоўнымі накірункамі работы музея з’яўляюцца: экскурсійная, пошуковая, работа з фондамі, масавая работа. Экскурсійная  дзейнасць будуецца па  двум напрамкам: вучэбная і масавыя экскурсіі. Для гэтага распрацавана сістэма экскурсій: “Цікавае пра Рось”, “Рось старажытная”, “Край родной познакомимся с тобой”, “Беларуская хатка першай паловы XX ст”, “З гісторыі беларускана нацыянальнага касцюма”, “Ручнік – палатняны фальклор”, аперацыя “Баграціен”, “Школа в солдатской шинели”, “Выпускнікі на карце свету” і інш. Усяго распрацавна 18 эксккурсій.

    Пошуковая праца арганізавана наступнымі шляхамі: сустрэчы з жыхарамі Росі, запіс успамінаў, паходы-пошукі з мэтай азнаямлення з роднымі мясцінамі, праца з літаратурай, мясцовымі перыядычнымі выданнямі і сістэматызацыя друкуемага краязнащчага матэрыялу ў спецыяльна створаных папках дапаможнага фонду. У выніку экспазіцыі музея папаўняюцца новымі музейнымі прадметамі. А экскурсаводы атрымліваюць новы цікавы матэрыял для экскурсій. Матэрыялы, накопленыя ў музеі, актыўна выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Кожны клас на працягу года наведвае школьны музей па пытаннях, якія цікавяць вучняў. Масавая работа, побач з экскурсійнай, зайіае важнае месца у рабоце музея, бо яна не толькі ўплывае на выхаванне вучняў, а і дапамагае далучыць іх, і іх бацькоў да краязнаўчай працы. Становяцца традыцыйнымі правядзенне суботніх сустрэч, музейных пасядзелак, віктарын, літаратурна-ваенных кампазіцый , афармленне выстаў і г.д.

     Музейшчыкі-пошукавікі прымаюць актыўны ўдзел во ўсебеларускай маладзежнай экспедыцыі “Маршрутами памяти, маршрутами единства”. Імі распрацаваны праект “Баявымі шляхамі спецгрупы “Стойкие”, асноўвнай мэтай якога з’яўляецца ўстанаўленне прозвішч аднасяльчан, прымаўшых удзел у барацьбе з фашыстамі у гады Вялікай Айчыйнай вайны у складзе “Стойкіх”. Вынікам праекта “Островки памяти”, навучэнцамі аформлены новыя экспазіцыя ў музеі “Холокост в Росси”, “Их имена увековечены в названиях улиц поселка Россь”.

     Такім чынам, школьны музей не збор запыленых музейных прадметаў, а дзеючае звяно ў накапленні духоўных каштоўнасцей, якія з’яўляецца вельмі значным у выхаванні грамадзянскіх якасцей і патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення.

     Вучні, якія зайіаюцца пошукова-даследчай працай неаднаразова становяцца прызерамі розных конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый.